Лэдзі Гага сыграе ролю Эмі Ўайнхаўс

Лэдзі Гага наважылася выканаць ролю Эмі Ўайнхаўс у біяграфічнай стужцы пра спявачку, які збіраецца здымаць Мітч Уайнхаўс, паведамляе gigwise. Праўда, бацька брытанскай соўл-зоркі не збіраецца цырымоніцца з Гагай: права сыграць Эмі яе бацька збіраецца прадаць за 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Першапачаткова Ўайнхаўс-старэйшы “не бачыў” Гагу ў праекце, нягледзячы на цікавасць спявачкі да яго. Зараз Мітч лічыць, што Гага арганічна будзе выглядаць у ролі Эмі, праўда, англа-габрэйскую прычоску “кокні” Эмі не надта проста аднавіць. Ці пагадзіцца Гага на ўмовы Ўайнхаўса, не вядома. Тым больш, што аналагічную суму ад поп-зоркі патрабуе і кампанія MGA Entertainment, якая прад'явіла Газе іск за парушэнне кантракта, за выпуск лялечных копій спявачкі.

Фота: www.buro247.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі