Квіткі на Korn зараз каштуюць ад 20 да 50 долараў

Гурт Korn абяцае сыграць у Мінску свае "класічныя" хіты. Пра гэта перад сваім канцэртам у сталіцы Беларусі  распавялі самі музыкі. Таксама ў межах тура "Music As A Weapon" гурт сыграе песні са свежага альбома "Korn III: Remember Who You Are". І, мяркуючы па ўсім, мінская праграма не будзе асабліва адрознівацца ад астатніх канцэртаў тура, не гледзячы на тое, што сэт-лісты кожнага выступу розныя.

Акрамя таго, Korn распавялі, што, не гледзячы на тое, што праца ў студыі крэатыўная і займальная, яны не могуць жыць без канцэртнага драйва, без шалёнага натоўпў фанатаў таму што "гэта вар'яцкая, ні з чым не параўнальная энергетыка".Праўда, удзельнікі гурта адзначылі, што фанаты ўсё ж могуць і папсаваць жыццё артысту, спампоўваючы яго песні бясплатна. Інтэрнэт "заахвочвае фанатаў быць грэблівымі да артыста", лічаць металісты.

А вось за квіткі на канцэрт легендарнага ню-метал гурта давядзецца заплаціць ад 100 000 да 250 000 рублёў. Праўда, па цяперашнім курсе гэта ад 20 да 50 долараў, што, у прынцыпе, не так і шмат за канцэрт зоркі сусветнага ўзроўню.

Нагадаем, канцэрт гурта Korn адбудзецца 26 траўня ў Палацы спорту. Квіткі ўсё яшчэ ў продажы.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 6749761, +3775 29 8517706.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі