Кулей: 160 "каліноўцаў" атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі

Аб гэтым напярэдадні сёмай гадавіны існавання праграмы імя Кастуся Каліноўскага Еўрарадыё паведаміла яе куратар з беларускага боку Іна Кулей:
130329_kulejkalinoucy.mp3
“160 выпускнікоў на сёння мы маем. З іх пяць дактароў навук”.

Згодна з дадзенымі Кулей, з 700 чалавек каля 80% вярнуліся ў Беларусь.

Нагадаем, што адукацыйная праграма імя Кастуся Каліноўскага была заснаваная 30 сакавіка 2006 года. Яна дазваляе працягнуць вучобу ў ВНУ Польшчы тым беларускім студэнтам, якія пацярпелі ў Беларусі за свае палітычныя погляды і грамадскую дзейнасць. Фінансуе праграму польскі ўрад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі