Крымінальная адказнасць трэнеру Яфімаву не пагражае

Еўрарадыё пацікавілася, ці пачнуць крымінальную справу на трэнера, які нібыта падсыпаў забароненае рэчыва спартоўцы Надзеі Астапчук.

Аляксандр Ванхадла: “У нас у краіне за гэта дзеянне не прадугледжана крымінальная адказнасць. Пакуль. Пакаранне — толькі паводле Сусветнага антыдопінгавама кодэксу (дыскваліфікацыя. — Еўрарадыё). Хутчэй за ўсё, спадзяваліся, што гэтая маленькая доза дасць мінімальны штуршок і не будзе зафіксаваная допінг-пробай”.

Нагадаем, што 11 верасня Нацыянальнае антыдопінгвае агенцтва паведаміла пра вынікі расследавання па “справе Астапчук”. Вінаватым, па версіі НАДА, стаў трэнер Аляксандр Яфімаў, які “падсыпаў забароненае рэчыва спартсменцы ў ежу”.

Сам Яфімаў не стаў каментаваць Еўрарадыё гэтую версію, але яскрава адрэагаваў на навіну: “Я змяню прозвішча Яфімаў на Ідыёта. Не глядзіце інтэрнэт і не чытайце газет”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі