Колькі хочуць зарабляць маладыя людзі ў Еўрасаюзе

Як паведамляе даклад фірмы Deloitte, іспанцы хочуць 1 тысячу еўра, сярэдні заробак ў Брытаніі ў групе 25-34 гадоў складае 3,5 тысячы долараў, што ў 6 разоў перавышае амбіцыі польскага маладзёна.

Паводле дакладу, 65-70% палякаў да 30 год працуюць не на стаўцы, а паводле дамоваў аб працы — не маюць аплатнага адпачынку і бальнічных, і не адкладаюць на пенсію.

Па колькасці работнікаў на кантрактах Польшча апярэджвае нават Іспанію — там доля маладых людзей на кантрактах складае 30-40 адсоткаў.