КДБ заяўляе, што спыніў шпіянаж беларусаў на карысць Літвы

Апошнія былі ў яго "на агентурнай сувязі".

Паводле БЕЛТА, у рукі КДБ патрапілі электронныя носьбіты і іншыя дакументы, якія выкрываюць дзейнасць затрыманых у справе атрымання сакрэтнай вайсковай інфармацыі. Эксперты сведчаць, што матэрыялы, якія рыхтаваліся для перадачы літоўскаму боку, складаюць дзяржаўную таямніцу Беларусі. Затрыманым грамадзянам нашай краіны пагражае за здраду радзіме пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.

Тым часам МЗС Літвы выступіў з абвяржэннем інфармацыі КДБ Беларусі. Па словах літоўскіх дыпламатаў, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Як інфармуе партал DELFI, у заяве таксама гаворыцца, што "інсінуацыі спецслужбаў суседняй краіны не спрыяюць паляпшэнню двухбаковых адносінаў".

У Літве паведамленні КДБ выклікалі шумную рэакцыю. З заявай выступіў кіраўнік парламенцкага Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Арвідас Анушаўскас. На яго думку, "гэта нейкія дзеянні беларускіх спецслужбаў, у якія спрабуюць уцягнуць Літву".

Фота — bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі