“Карту паляка” хочуць атрымаць 27 тысяч грамадзян Беларусі

Паводле інфармацыі, прадстаўленай у чацьвер на пасяджэнні парлямэнцкага камітэту па сувязях з палякамі за мяжой, усяго заявы на «карту паляка» падалі 71 тысяча чалавек.

Большасьць заявак на «карту паляка» пададзеная ва Ўкраіне (35 тысяч) і ў Беларусі (27 тысяч, у тым ліку). У Літве было пададзена каля 4 тысяч заявак, у Расіі - усяго дзьве тысячы, паведамляе Польскае прэсавае агенцтва.

«Карта паляка» даецца асобам польскага паходжання, якія жывуць у постсавецкіх краінах. Яна дае права на льготы ў паедках па Польшчу, адукацыі і працы там.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі