Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі славенцам — 26:27 (відэа)

У каманды Юрыя Шаўцова атрымаўся фантастычны матч. Першы тайм беларусы выйгралі — 17:12, аднак пачатак другой паловы правалілі і славенцы здолелі выраўняць гульню. Барацьба працягвалася да апошняй хвіліны. На жаль, беларускім гандбалістам не хапіла вопыту і ўдачы ў матчы з такім моцным сапернікам.

Беларусь з 2 ачкамі па-ранейшаму займае чацвёртае месца ў групе "С", якое дае права на выхад у плэй-оф.

19 студзеня беларусы згуляюць з Саудаўскай Аравіяй.

Фота — handball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі