Ірына Халіп: МУС за дзень даў дзве версіі падзеяў з Саннікавым

Нагадаем, ананімная крыніца з міліцэйскага ведамства паведаміла, што Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні 23 снежня. У гэта дзень, дарэчы, Аляксандр Лукашэнка даваў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што палітвязні выйдуць толькі пасля прашэння аб памілаванні.

Халіп: "Пасля маёй прэс-канферэнцыі, на якой я паведаміла, што з Андрэя выбілі катаваннямі і пагрозамі на адрас сям'і гэтую паперку аж 20 лістапада, журналісты пачалі тэлефанаваць туды, у МУС. І ім казалі: не, няма нічога, гэта фантазіі Халіп. І толькі ўжо бліжэй да вечара ў іх з'явілася новая версія. Гэта даказвае толькі тое, што ўвесь дзень яны кансультаваліся, тэлефанавалі вялікаму начальству: што рабіць, што казаць?"

Версію МУС жонка экс-кандыдата лічыць хлуслівай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі