“I need” — апошняя дзвіжуха вясны

“Гэты фэст не для старых, — вылучае "сваё" мерапрыемства сярод іншых арганізатар Паша Някрасаў з Rock-n-Roll Promo. — Уявіце сабе сярэднестатыстычнага хлопца са скейтбордам. Вы думаеце, ён пойдзе на той жа “Пікнік”? Ці на “Рок за баброў”, дзе проста зборышча народу? Яму патрэбны фэст, дзе будзе нейкая новая музыка, больш прагрэсіўная дзвіжуха, тое, што знаходзіцца ў андэграўндзе і вось-вось можа ўзарвацца”.

"Прагрэсіўнай дзвіжухай" Павел лічыць спалучэнне некалькіх вечарынаў у адной. Наведнікам будзе прапанавана пабываць на рок-н-рольнай вечарыне, паслухаць цяжкі пост-хардкор, патанчыць пад драм-н-бэйс і дабстэп. А разыначкай фестывалю стануць піцерскія гурты і дыджэі.

“Гэта Вася В. з “Кирпичей”, Electro Monsters, Yoga-Yoga — ну такія модныя гурты, якія ўвесь час нешта робяць, здымаюць відосы, робяць тусоўкі, і ў іх цэлая свая "дзвіжуха", — пералічвае Някрасаў. — Electro Monsters увогуле называюць адным з самых перспектыўных рок-гуртоў расійскай сцэны, хоць яны яшчэ вельмі маладыя і ў нас іх ніхто не ведае.”

Фэст плануецца расцягнуць на два дні, 24 і 25 траўня (што на тыдзень раней за “Бітлз-фэст”). Месца  гасцінечны комплекс “Тэатральны” у 15 кіламетрах ад Мінска. Сёлета прастору абяцаюць арганізаваць з улікам мінулагодніх памылак. Таксама плануецца вялікая сцэна на вуліцы і шмат дыджэй-бараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі