Гурт “Не прислоняться The Band” пачынае запіс дэбютнага альбома

Гурт "Не прислоняться The Band" распачаў працу над дэбютным альбомам. Нягледзячы, што гэта будзе першая паўнавартасная кружэлка гурта, хлопцы ўжо кажуць пра больш дарослы падыход да ўласнай музыкі.

"Раней гэта было нешта больш блізкае да панку, – распавядае вакаліст гурта Максім Юхнoвіч. – Тэксты былі, так бы мовіць, больш саплівыя. А зараз ужо ўсё будзе больш сур'ёзна, больш жыццёва. Напэўна, такі больш сур'ёзны рок атрымліваецца, ужо далёкі ад панку. Хоць нейкія элементы гэтага ўсяго будуць. Карацей, будзе нешта больш сур'ёзнае, больш уласцівае сённяшняму часу".

Будучы альбом ужо мае працоўную назву "Не за что драться", але дагэтуль не вызначана, колькі на ім будзе песень. На думку Максіма, пакуль хітовых кампазіцый на паўнавартасны дыск у іх не хапае. Тым не менш чакаецца, што альбом выйдзе восенню наступнага года.

Фота са старонкі гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі