Гомельскія чыноўнікі пішуць дакументы з памылкамі (фота)

Першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама А. Чысцік зрабіў нямала памылак у сваім афіцыйным беларускамоўным адказе.

Так, у лісце амаль цалкам ігнаруецца літара "ў". Замест беларускага "і" часта ўжываецца рускае "и". Таксама чыноўнік няправільна скланяе словы і ўводзіць нават два новыя ў беларускую літаратурную мову: “прінадлежнасць” і “падгатовка” замест “прыналежнасць” і “падрыхтоўка”.

З памылкай напісана нават прозвішча і ініцыялы чыноўніка па-беларуску: “А.Н. Чыстік” замест “А.М. Чысцік” (па-беларуску — павінна быць Анатоль Мікалаевіч).

Фотаздымак — з суполкі па абароне драўлянай забудовы Гомеля

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі