Гомельскім прадпрымальнікам рэзка ўзнялі арэнду

У залежнасці ад аб’екта кошт квадратнага метра складзе каля 100 еўра, паведаміў БелаПАН старшыня савета грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

У кастрычніку мінулага года паміж прадпрымальнікамі і ўласнікам гандлёвага цэнтру пачаўся канфлікт. Тады ўласнік хацеў павысіць арэнду з 45 да 100 еўра за квадратны метр. Аблвыканкам узяў бок гандляроў і ўласнік узняў аплату нязначна.

Але ў новай дамове сказана, што арэндадаўца можа павышаць аплату тры разы на год з паведамленнем загадзя. Прадпрымальнікі зноў звярнуліся ў адбвыканкам і спадзяюцца, што мясцовыя ўлады дапамогуць ім, як гэта было ўвосень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі