Футбаліст Віталь Кутузаў можа вярнуцца з Італіі ў Беларусь

У інтэрв'ю газеце "Прессбол" Віталь Кутузаў адзначыў, што цяпер ён знаходзіцца ў статусе свабоднага агента і збіраецца падшукаць сабе новы клуб.

Нагадаем, Віталю Кутузаву 32 гады. Ён нарадзіўся ў Пінску, гуляў за барысаўскі БАТЭ. У 2001 годзе яго набыў італьянскі "Мілан", аднак Кутузаў згуляў за знакамітую каманду толькі некалькі матчаў. У наступныя гады аддаваўся ў арэнду партугальскім і італьянскім камандам. Апошні яго клуб — "Бары". Таксама Кутузаў на працягу шэрагу гадоў стала ўваходзіў у аснову нацыянальнай зборнай Беларусі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі