Кутузаў — пра Ціханоўскую, Цапкала і Калеснікаву: дзяўчаты баявыя папаліся!
![Кутузаў — пра Ціханоўскую, Цапкала і Калеснікаву: дзяўчаты баявыя папаліся!](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2020-07-19_20-15-30.jpg.webp?itok=gVWKSqNB)
Былы футбаліст нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Кутузаў пракаментаваў сітуацыю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. У Instagram Stories ён прагназуе, што 9 жніўня можа не вырашыцца лёс прэзідэнцтва.
"Я не асабліва ведаю рэгламент, але здаецца ёсць другі тур. Дзяўчаты баявыя папаліся!", — мяркуе Кутузаў. Ён відавочна меў на ўвазе кандыдата ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую, а таксама Вераніку Цапкала і Марыю Калеснікаву, якія ўдзельнічаюць у паездках па Беларусі. На сустрэчы з Ціханоўскай у гарадах Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей прыходзілі тысячы людзей.
Кутузаву 40 гадоў. Ён выступаў за клубы Беларусі і Італіі. У складзе беларускай зборнай правёў больш за паўсотні матчаў, забіў 13 галоў.
![Кутузаў — пра Ціханоўскую, Цапкала і Калеснікаву: дзяўчаты баявыя папаліся!](/sites/default/files/paragraphs/image/kutuzov20180421sdmtutbyphslimg-9719.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.