Фотафакт: людзі ў масках правялі затрыманне ў цэнтры Мінску

Мужчыны ў масках затрымалі аўтамабіль "Мазда" з мінскімі нумарамі і дваіх маладых людзей. У аўто было пабітае лабавое шкло, у аднаго з затрыманых — разбіты твар.

Побач, адзначаюць відавочцы, стаяў мікрааўтобус з гомельскімі нумарамі — магчыма, аперацыю праводзілі разам сілавікі з Мінска і Гомеля.

У прэс-службах праваахоўных органаў пакуль не даюць інфармацыі, хто і якую аперацыю праводзіў, інфармуе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі