Фестываль “ДА!БРО!” ператвараецца ў начны і пашырае фармат

Чацвёрты рэгі-фестываль “ДА!БРО!” адбудзецца ўжо 16 лютага. Гэтым разам самая гучная ды буйная рэгі-падзея краіны пераязджае ў Re:Public ды пашырае межы і фармат. За амаль дванаццаць гадзін канцэрта на двух пляцоўках адыграе больш за 15 выканаўцаў. На галоўнай сцэне выступяць мінскія гуры “Аддис Абеба”, Botanic Project, ?!, “Хай Так”, Jah#ponica, гурт з Кіева “Сальто Назад”, піцерцы “Сок” ды масквічы Selfplayers і Jah Divizion.

“Усе заяўленыя замежныя гурты ў Беларусі ніколі не выступалі, — тлумачыць лайн-ап арганізатар Нік Маторын. — Ну, за выключэннем Геры Маралеса, але ўзгадаць, калі яго гурт Jah Divizion быў апошні раз у Мінску, вельмі складана”.

На другой сцэне заяўленыя ды-джэі I.F.U., Diamos Roll, Andy Roc, Gips, Tech Masta Dee ды Klim, але лайн-ап яшчэ не поўны, і даволі хутка папаўняецца.

“Другая сцэна размесціцца ў холе інстытута, каля гардэроба Re:Public, — працягвае Нік. — Там будзе і бар стаяць, а гучаць будзе нешта набліжанае да рэгі-музыкі але ў выкананні дыджэяў. Магчыма, што там з’явяцца і “лайфы”, але яны таксама будуць больш электроннымі”.

Пакуль квіткі прадаюцца толькі ў паб-клубе “Графіці” і каштуюць 90 тысяч рублёў. Але з наступнага тыдня кошты пачнуць расці. Больш падрабязную інфармацыю па гуртах можна знайсці ў сацыяльных сетках мерапрыемства.

Даведкі па тэлефонах: +375 (25/29/33) 6384444
Skype: diskoteq / GTalk: diskoteq / ICQ: 53107353

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі