Эксперт: Апазіцыя не мае стратэгіі, таму падмяняе яе тактыкай

Яго выступ адбыўся на V Кангрэсе новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША, а таксама дэмакратычных сілаў Беларусі. На думку Чавусава, бліжэйшым часам апазіцыя будзе займацца толькі тактычнымі пытаннямі.

Чавусаў: "А калі няма стратэгіі ў беларускай апазіцыі, то тактычныя пытанні замяняюць сабой стратэгію. Таму ў бліжэйшы час, на перыяд да 2015 года, нас чакае вызначэнне балючых тактычных пытанняў, пытанняў, аб'яднання, раз'яднання і ўзгаднення сцэнароў выхаду на адзінага кандыдата і таго, што гэты адзіны кандыдат будзе, уласна кажучы, рабіць".

У той жа час выбар адзінага кандыдата наўрад ці будзе лёгкім і наўрад ці выберуць адзінага кандыдата, лічыць Чавусаў. Ён дапускае, што з'явіцца "мульціадзіны кандыдат" — і паводле версіі праймерыз, і паводле версіі кангрэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі