Экс-палкоўнік ФСБ двойчы збег ад канвою

Гэта ўжо другія ўцёкі экс-супрацоўніка спецслужбы, адзначае РБК. Першы раз Самарскага затрымалі ў траўні 2009 года ў Маскве, аднак пры этапаванні ён уцёк. Сёлета ў траўні Самарскі сам з'явіўся ў ваенны следчы аддзел, і ў той жа дзень яго арыштавалі. Аднак пры этапаванні 28 лістапада ён зноў уцёк.

Па версіі следства, Самарскі з траўня 2005 года па снежань 2008 года атрымліваў хабар — як грашыма, так і дызельным палівам. Акрамя таго, ён нібыта здзейсніў замах на крадзеж 1 мільёна расійскіх рублёў у прадпрымальніка.

Фота — gazeta.ru