Экс-кіраўнікі сочынскага санаторыя знайшліся ў СІЗА КДБ

"Народная Воля" даведалася ў амбасадзе Расіі ў Беларусі, што расійскія дыпламаты ўжо наведалі следчы ізалятар КДБ. Нагадаем, што кіраўнікі санаторыя "Беларусь — расійскія грамадзяне.

Дарадца амбасадара Расіі ў Беларусі Уладзімір Марчукоў паведаміў, што дыпмісія накіравала ноту ў МЗС Беларусі і папрасіла забяспечыць сустрэчу з арыштаванымі. Адбылася размова дыпламатаў з прадстаўнікамі Генпракуратуры на гэты конт.

Нагадаем, што непацверджаныя звесткі пра арышт кіраўнікоў санаторыя з'явіліся некалькі дзён таму. Нядаўна Сочы наведаў кіраўнік Беларусі, які заклікаў ўзмацніць падрыхтоўку алімпійскіх аб'ектаў.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі