Дзмітрый Дашчынскі перамог на этапе Кубка свету па фрыстайле

У суперфінальнай чацвёрцы Дзмітрый Дашчынскі атрымаў адзнаку 120,24 бала і апярэдзіў канадца Трэвіса Герыца (114,61), Чжу Хана з Кітаю (100, 45) і аўстралійца Дэвіда Морыса (81,00), перадае БЕЛТА.

Пры гэтым у кваліфікацыі, па выніках якой у лік фіналістаў адбіраюцца 12 найлепшых, беларускі фрыстайліст быў толькі 8-м, а ў фінале, дзе вызначаецца чацвёрка фіналістаў, замкнуў квартэт.

Нагадаем, што Дзмітрый Дашчынскі быў срэбраным прызёрам Алімпіяды ў Турыне (2006 год) і бронзавым на Гульнях у Нагана (1998 год). Таксама беларус двойчы быў віцэ-чэмпіёнам свету (2001, 2007).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі