Дэвід Боўі сказаў 42 словы пра свой наступны альбом

66-гадовы брытанскі шоўмэн Дэвід Боўі (David Bowie) перапыніў 4-месячнае маўчанне наконт свайго новага альбома "На наступны дзень" ("The Next Day"). Загаварыць музыку пераканаў пісьменнік Рыкі Мудзі (Ricky Moody). Ён папрасіў Боўі апісаць "схемы працы" над альбомам, і той нечакана адказаў спісам з 42 слоў. Вось яны:


Effigies (чучалы)

Indulgences (індульгенцыі)

Anarchist (анархіст)

Violence (гвалт)

Chthonic (хтанічны)

Intimidation (запалохванне)

Vampyric (вампірскі)

Pantheon (пантэон)

Succubus (суккубы)

Hostage (закладнік)

Transference (перанос)

Identity (ідэнтычнасць)

Mauer (Маўэр)

Interface (інтэрфейс)

Flitting (пырхаюць)

Isolation (ізаляцыя)

Revenge (помста)

Osmosis (осмас)

Crusade (крыжовы паход)

Tyrant (тыран)

Domination (дамінаванне)

Indifference (абыякавасць)

Miasma (міязм)

Pressgang ("Press Gang" [Брытанскі тэлесерыял. — Заўв. Еўрарадыё])

Displaced (перамешчаны)

Flight (палёт)

Resettlement (перасяленне)

Funereal (пахаванне)

Glide (слізгат)

Trace (след)

Balkan (балканскі)

Burial (пахаванне)

Reverse (зваротны)

Manipulate (маніпуляваць)

Origin (паходжанне)

Text (тэкст)

Traitor (здраднік)

Urban (гарадскі)

Comeuppance (адплата)

Tragic (трагічны)

Nerve (нерв)

Mystification (містыфікацыя)


"Я хацеў думаць пра альбом так, як ён думае пра яго, і таму папрасіў гэты спіс, — тлумачыць Мудзі. — Але я добра разумеў, што шансы на адказ мізэрныя. Бо хто я, б****, такі?.. Спіс нашмат лепшы і больш падрабязны, чым я мог спадзявацца".


Ці зразумеў што-небудзь Рыкі Мудзі, застаецца толькі здагадвацца. Але цяпер меркаваць пра змест новага альбома Дэвіда Боўі можа кожны прыхільнік яго творчасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі