DEPHAZZ вязуць у Мінск апошнюю пласцінку “AudioElastique”

Апантаныя фанаты гурта абавязкова ўзгадаюць канцэрт DEPHAZZ у Палацы рэспублікі 3 гады таму, калі ахова залы амаль да самага канца імпрэзы забараняла гледачам танчыць і нават падымацца са сваіх месцаў. І нягледзячы на тое, што мінскі канцэрт зноў адбудзецца ў “сядзячай” зале, гэтым разам усё будзе інакш, абяцаюць арганізатары!

Да таго ж, як распавёў Еўрарадыё арганізатар канцэрту Зміцер Шапялевіч, каманда прыедзе ў Мінск поўным складам.

“Музыкі самі выбралі для канцэрту “сядзячую” залу, і таму мы абралі ўтульны адноўлены ДК МАЗ. І я думаю, што калі Фрыерсан (вакаліст гурта – прым.рэд.) захоча падняць гледачоў са сваіх месцаў, наўрад ці хто зможа ўстаяць”. – смяецца Зміцер Шапялевіч.

Акрамя, ўласна, новай праграмы DEPHAZZ выканаюць і старыя хіты, а таксама не абыдзецца без сюрпрызаў, як з боку каманды, так і з боку арганізатараў.  Каб наладзіць гледачоў на аксамітную і гарачую атмасферу выступу, арганізатары плануюць адмысловы “некласічны” разагрэў у фае ДК. Што гэта будзе — даведаецеся на ўваходзе!

Таму прыходзьце загадзя!

Набыць квіткі можна ў касах горада ці праз сайт Ticketprо.

Кошт: ад 200 да 700 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі