Дата "Дажынак" дагэтуль афіцыйна не зацверджана

Сёння на аператыўнай нарадзе старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік назваў датай правядзення "Дажынак" 21 верасня, але рашэнне пра гэта мусіць быць зацверджанае ў Мінску.

БелаПАН нагадвае, што раней магчымай датай фэсту называлася 14-15 верасня. Аднак, паводле неафіцыйнай інфармацыі, яшчэ не скончаныя падрыхтоўчыя працы ў Горках.

Традыцыйна ў "Дажынках" бярэ ўдзел Аляксандр Лукашэнка, які ўручае падарункі найлепшым працаўнікам.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі