Ці спрацавалі міліцыянеры прафесійна падчас перастрэлкі на Машыністаў?

Пра перастрэлку на вуліцы Машыністаў у Мінску, відаць, даведалася ўся краіна. Як не судзімы раней чалавек (не быў ні сілавіком, ні вар’ятам, ні крымінальнікам) мог на пустым месцы забіць прапаршчыка міліцыі і параніць маёра?

Усе акалічнасці будуць вывучаны, ― паведамляе кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Павел Травулька. ― Не выключана, што па заканчэнні расследавання ў МУС будзе накіравана прадстаўленне, у якім будуць указаны прычыны, якія паспрыялі здзяйсненню злачынства. Такія прадстаўленні абавязковыя для выканання”.

Крымінальную справу па артыкуле “Забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў” распачало Упраўленне следчага камітэта па Мінску. Потым гучнае здарэнне перадалі ў Галоўнае следчае ўпраўленне СК.

Выказаўся наконт перастрэлкі на вуліцы Машыністаў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

“Ну як можна давесці да таго, каб бандыт дастаў пісталет і застрэліў міліцыянера? Па-першае, міліцыянер ― не падрыхтаваны. Ён не павінен дапусціць, каб нехта выхапіў першым пісталет”.

Накіроўваемся на вуліцу Машыністаў праз два тыдні пасля страляніны, якая там здарылася. Дагэтуль застаецца шмат пытанняў, без якіх незразумелая ісціна: чаму міліцэйскі патруль не апрануў бронекамізэлькі, хто пачаў страляць першым, чаму Мікалая П. крэміравалі як мага хутчэй?

Жанчына, якая выклікала патруль, па словах суседзяў, не выходзіць пасля здарэння на двор. Сабаку таксама трымае ў хаце.

Суседзі: “Убачыла, відаць, што лухты напарола, і зараз хаваецца. Вунь вішнёвае “Пежо” гаспадыні гэтага дабермана”.

Аднак выходзіць размаўляць з журналістам жанчына адмаўляецца. Замест яе на ганак вывальвае нахабны сужыцель:

“Вас падманулі, тут такіх не жыве. Гэта дакладна”.

У двары дома, дзе здарылася перастрэлка, сустракаем сына Мікалая П., які адмаўляецца размаўляць:

“Не раздзьмувайце тое, чаго няма. Трагічны няшчасны выпадак. Вам маці ўсё сказала па тэлефоне…” 

У асноўным стральба вялася вось на гэтым двары

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі