Чыноўнікі просяць не называць іх рыначнікамі

120117 Luka6uk Ryno4niki.mp3

Улады то абяцаюць бізнэсу больш свабоды, то пагражаюць цалкам знішчыць пасярэднікаў, то адпускаюць цэны ў свабоднае плаванне, то ўсталёўваюць на іх абмежаванне. Еўрарадыё даведалася, хто кіруе беларускай эканомікай — рыначнікі ці кансерватары.


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Тур тлумачыць Еўрарадыё, што чыстага рынку ўвогуле не існуе. Нідзе!


Андрэй Тур: “Няма зараз ні чыстага рынку, ні чыста рынкавых праблем — усе яны сістэмна ўзаемазвязаныя. Маюць як такі агульны характар, так і спецыфічны для кожнай краіны і для кожнага этапу яе развіцця”.




І, як мог, пазбег адказу на пытанне Еўрарадыё: "Каго больш у прэзідэнцкай адміністрацыі: прыхільнікаў ці праціўнікаў рынку?"


Андрэй Тур: “Ёсць людзі з рэалістычным мысленнем, а ёсць — з ідэалістычным. Вось гэта — больш значная ступень, чым рыначнік альбо кансерватар. Ёсць людзі з рэалістычным мысленнем, а ёсць — з ідэалістычным. Вось гэта — больш значная ступень, чым рыначнік альбо кансерватар. У любым выпадку (сярод супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта — Еўрарадыё) пераважыць прагматычны рэалізм, які базуецца на рэаліях, а не на меркаваннях і жаданнях”.


Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў хоць і прызнаецца ў сімпатыях да лібералізму, але рыначнікам сябе называць таксама асцерагаецца.


Мікалай Снапкоў: “Калі глядзець на лібералізацыю з пункту гледжання яе каранёў, то, канешне, я прыхільнік свабоды прадпрымальніцтва, свабоды магчымасцяў, свабоды адказнасці. А з пункту гледжання эканамічных працэсаў гэта слова стала занадта адмоўным. Я аддаю перавагу здароваму сэнсу”.




Зайздроснае аднадумства! Гэта пры тым, што розніца ва ўзросце паміж намеснікам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі і міністрам эканомікі не малая: Андрэй Тур мае 58 гадоў, а Міхал Снапкоў — 42. Праўда, эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што ў калідорах улады ўзрост значэння не мае, бо ўсе хутка пачынаюць разважаць аднолькава.


Леанід Заіка: “Абсалютны кадравы застой. Нават калі малады чалавек прыходзіць працаваць ва ўрад — таленавіты малады чалавек, які добра заканчвае ўніверсітэт, атрымлівае вышэйшыя адзнакі — праз паўгода ператвараецца ў шараговага супрацоўніка якога-небудзь міністэрства. Шэры позірк, бессэнсоўныя рухі… У краіне няма цікавасці да добрай эканамічнай тэорыі”.




А яго калега Леанід Злотнікаў здолеў назваць толькі дзве “групоўкі”, якія можна “абвінаваціць” у прыхільнасці да лібералізму. Гэта — віцэ-прэм’ер Сяргей Румас і яго бліжэйшыя паплечнікі і “частка людзей” з Нацбанка. Але чым бліжэй да кіраўніка краіны, тым менш "рынкавасці" ў чыноўніках.


Леанід Злотнікаў: “Так падабраная каманда, што чым бліжэй да прэзідэнта, чым больш улады ў гэтых людзей, тым менш яны рыначнікі”.


Андрэй Тур у размове з Еўрарадыё прызнае: менавіта ў прэзідэнцкай адміністрацыі прымаюцца стратэгічныя рашэнні ў эканоміцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі