Часопіс Time назваў чалавекам года Барака Абаму
Яго партрэт з'явіцца на вокладцы апошняга ў 2012 годзе нумара Time.
Такі выбар зрабіла рэдакцыя часопіса, адзначае РБК. Нагадаем, што чытачы Time тыдзень таму назвалі чалавекам года лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.
Абама становіцца чалавекам года Time ужо другі раз. Упершыню рэдакцыя часопіса так высока ацаніла прэзідэнта ЗША ў 2008 годзе.
Акрамя лідараў ЗША і КНДР у ліку прэтэндэнтаў таксама фігуравалі пакістанская праваабаронца Малала Юсуфзай, прэзідэнт Егіпта Махамед Мурсі, Біл і Хілары Клінтаны, топ-мэнэджары амерыканскіх кампаній Yahoo! і Apple Марысса Маер і Цім Кук, а таксама "базон Хігса" і навукоўцы, якія выявілі новую фундаментальную часціцу.
На фота — вокладка Time 2008 года.