Былога кіраўніка МВФ будуць судзіць за сутэнёрства

Адвакаты экс-кіраўніка МВФ маюць намер апратэставаць гэтае рашэнне, паведамляе ВВС.

Гэта трэцяя буйная сэкс-справа супраць 63-гадовага Строс-Кана. Падставай для абвінавачвання сталі сэкс-вечарынкі, якія ладзіліся ў шыкоўным гатэлі "Карлтан" у горадзе Ліль. Адвакаты Строс-Кана прасілі закрыць справу, сцвярджаючы, што іх кліент не ведаў, што дзяўчыны на тых вечарынках былі прастытуткамі.

Строс-Кан лічыўся найбольш верагодным кандыдатам у прэзідэнты Францыі ад сацыялістаў, пакуль яго не арыштавалі ў траўні 2011 года ў Нью-Ёрку па абвінавачванні ў спробе згвалтавання пакаёўкі.

Дарэчы, суды не сталі разглядаць пазоў французскай пісьменніцы Трыстан Банон. Яна абвінаваціла Строс-Кана ў сэксуальных замахах у 2003 годзе. Суддзі, аднак, палічылі, што інцыдэнт адбыўся занадта даўно.

Фота —  Reuters