“Белавія” могуць прадаць расійскаму “Аэрафлоту”

Як заявіў міністр транспарту Беларусі Іван Шчэрба, авіякампанія ўключаная ў план прыватызацыі і нешта пераглядаць не плануецца. Мяркуецца толькі набываць паветраныя суда, каб яшчэ болей працаваць на рынку авіяперавозчыкаў. Па словах міністра, прыватызацыя і продаж “Белавія” адбудзецца, верагодней за ўсё, у 2013 годзе.

Прычым разглядаюць цяпер прапановы выключна ад расійскіх інвестараў, паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на крыніцу ў беларускай авіякампаніі. Крыніца таксама звяртае ўвагу на той факт, што нядаўна кітайскіх інвестараў адхілілі ад пачатага імі будаўніцтва новай узлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Мінск-2. Па словах крыніцы, гэта адбылося ў выніку наўпроставага ціску расіян.

Цяпер найбольшую зацікаўленасць у авіяперавозках на беларускім кірунку дэманструе “Аэрафлот”. Авіякампанія гатовая ўзмацніць сваю прысутнасць на заходнім кірунку, выціскаючы з рынку беларускага канкурэнта.


У канцы сакавіка паміж Мінскам і Масквой разгарэўся авіяцыйны скандал, авіязносіны былі перарваныя 26 сакавіка з-за таго, што бакі не дамовіліся пра колькасць рэйсаў. 9 красавіка была дасягнутая дамова выконваць па пяць рэйсаў на дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі