Беларусы Варшавы пікетуюць беларускую амбасаду

У каментары Еўрарадыё адзін з кіраўнікоў Беларускага Дому ў Варшаве Зміцер Бародка адзначыў, што галасуюць на выбарчым участку ў Варшаве пераважна самі работнікі амбасады:

Бародка: "У асноўным гэта супрацоўнікі амбасады, якія выходзяць з аднаго боку амбасады, ідуць у аддзяленне кансуляту, дзе знаходзяцца выбарчыя ўчасткі, і галасуюць. Я магу сказаць, што па спісах тых, хто прагаласаваў на сённяшні момант (з улікам датэрміновага галасавання), на 12 гадзін у амбасадзе прагаласавала каля 50 чалавек".

Удзельнікі акцыі заклікаюць да байкоту выбараў. Аналагічныя акцыі маюць прайсці ў Бельгіі і Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі