Беларусы сталі ліць вады менш, а плаціць — больш!

130207_savich_taryfy.mp3

Намеснік міністра ЖКГ Анатоль Шагун адзначае, што дзякуючы ўвядзенню эканамічна абгрунтаванага тарыфу за 2012 год беларусы сталі ліць вады меней на 2-3%.

“Гэта як горад Бабруйск лье вады з 250-тысячным насельніцтвам. Людзі з разуменнем успрынялі гэта новаўвядзенне!”.


І ўсё б здавалася шыкоўна — льём менш, эканомім, у бюджэт выдзяляем грошай болей. А кампенсуем… усё меней!


Са студзеня тарыф на норму 4,2 куба складае 1450 рублёў за куб, тое, што вышэй за норму, беларусы плацяць па эканамічна абгрунтаваным тарыфе — 7900 рублёў за куб. “Мінскводаканал” тлумачыць, што сабекошт і тарыф, які забяспечвае эканамічна абгрунтаваныя выдаткі, — адное і тое ж.

Еўрарадыё: Дык сабекошт і тарыф эканамічна абгрунтаваны не адное і тое ж?


“Мінскводаканал”: Не, адное і тое ж.


Цікава, што ў параўнанні з мінулым годам той самы эканамічна абгрунтаваны тарыф вырас з 6550 да 7900 за куб. Але ў мінулым годзе мы “вярталі” дзяржаве за ваду больш за 22% выдаткаў, а ў гэтым — толькі 18%. Дзіўна.

Наогул, паводле слоў Шагуна, зараз насельніцтва аплачвае толькі 15% ад "жыроўкі", а астатняе пакрывае дзяржава, хоць раней называліся лічбы і ў 20%, і ў 23%.

“На гэты год у бюджэце закладзена давесці ўзровень кампенсацыі на аказанне жыллёва-камунальных паслуг да 17,9%”.


Гэта пры тым, што тарыфы на электрычнасць ужо выраслі на 20%.

 Фота: zooblog.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі