Беларускі гранж упершыню сабралі на адным дыску

У сярэдзіне снежня пабачыць свет першая складанка беларускага гранжу. Дыск, які так і называецца “Гранж?” прэзентуюць у Мінску, Магілёве ды Маладзечне.

"Падобныя складанкі ўжо даўно выходзяць у Расіі і Украіне, а ў нас шмат добрых каманд амаль па ўсёй краіне, але іх ніколі не аб'ядноўвалі. – тлумачыць, адкуль узнікла такая ідэя, адзін з аўтараў ідэі складанкі Іван Луччы. – Мне падаецца, што цяпер гранж паступова вяртаецца. Але не той гранж, не "нірванаўскі", а пост-гранж. Таму складанка і будзе называцца "Гранж?", з пытальнікам".

На дыску будуць прадстаўленыя гурты Glofira ды Re1ikt з Гомеля, магілёўскі Eihelstraat, маладзечанскі Happy Face, брэсцкі калектыў "Объект", гурт "Уже" з Віцебска, мінчане Karavan, "Мутнае вока", "Голая манашка" і іншыя – агулам 14 гуртоў з усёй Беларусі. Плануецца, што мінскі канцэрт адбудзецца 15 ці 16 снежня, ў Маладзечне кружэлку прэзентуюць 17-га снежня, а ў Магілёве 18-га. Сам дыск можна будзе набыць ужо на мінскай прэзентацыі.

Фота: addictivefonts.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі