Беларусь застаецца ў праграмах Усходняга партнёрства

Па словах міністра, якія перадае БЕЛТА, пры ўсіх недахопах праграма Усходняга партнёрства з'яўляецца ўсё ж карыснай для Беларусі.

Галоўным прынцыповым недахопам Усходняга партнёрства Мартынаў назваў адсутнасць "практычных, рэальных справаў". Па яго словах, Беларусь прапанавала ўжо больш за 20 канкрэтных праектаў сумесна з Літвой і Украінай.

Нагадаем, што ў пятніцу 30 верасня беларуская дэлегацыя са скандалам пакінула саміт Усходняга партнёрства ў Варшаве. Дэмарш быў патлумачаны дыскрымінацыйнымі мерамі, ужытымі супраць афіцыйнай дэлегацыі нашай краіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі