Беларус спрабаваў вывезці з Украіны 310 старадаўніх манет

Пры аглядзе ў валізцы беларуса знайшлі пакет з 310 манетамі канца XIX — сярэдзіны ХХ стагоддзя. Яны былі адпраўленыя на экспертызу, якая выявіла, што 309 манет маюць гістарычную каштоўнасць.

Дазволу на правоз манет у мужчыны не было, таму іх канфіскуюць. Акрамя таго, беларусу пагражае штраф.