Беларусь — лідар у Еўропе па росце спажывецкіх коштаў

Так, у ліпені спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі на 3,5% у параўнанні з чэрвенем. У Эстоніі і Казахстане гэты паказчык склаў 0,5%, Нямеччыне — 0,4%, Чэхіі ды Італіі — 0,3%. У такіх краінах, як Балгарыя, Ірландыя, Расія, інфляцыі не было, і спажывецкія кошты засталіся на ранейшым узроўні, перадае БелаПАН.
У шмат якіх краінах спажывецкія кошты нават зменшыліся: у Славакіі — на 0,1%, Літве, Нарвегіі — на 0,2%, Латвіі, Польшчы, Венгрыі — на 0,3%, Турцыі — на 0,4%, Іспаніі — на 0,5%, ва Украіне — на 1,3%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі