На ім чакаецца пашырэнне санкцый ЕС супраць Ірана, Сірыі і Беларусі, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на крыніцу ў Савеце ЕС.
У дачыненні да нашай краіны міністры ЕС могуць пашырыць "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС і чые магчымыя фінансавыя актывы ў Еўропе замарожваюцца. Гэта разглядаецца як адказ на пераслед прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.
Таксама еўрачыноўнікі плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Косаве, Афганістане і палестына-ізраільскі канфлікт.