Базавая вырасла, а штрафы могуць зменшыцца

Еўрарадыё стала вядома, чаму базавую велічыню павышаюць толькі праз тры месяцы, з 1 красавіка 2012 года. Рэч у тым, што некаторыя штрафы і дзяржпошліны, прывязаныя да базавай, могуць таксама змяніць. Магчыма, у меншы бок.


"Зацікаўленыя міністэрствы ды ведамствы самі цяпер разглядаюць магчымасць змяніць кратнасць адносна базавай велічыні некаторых нарматываў, напрыклад штрафаў", — тлумачаць Еўрарадыё ў Мінфіне.


Як кажуць у міністэрстве, у некаторых выпадках ад прывязкі да базавай могуць адмовіцца “і прывязацца да іншых паказчыкаў”. Але, хутчэй за ўсё, будзе толькі змена кратнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі