У "балаганчыку" RetroElektro апусцілася завеса

Літаральна ў пятніцу маладая мінская каманда RetroElektro распавядала ў жывым эфіры Еўрарадыё пра творчыя задумы і другі альбом, як ужо ў нядзелю ў сацсетках з’явілася інфармацыя пра распад гурта. На такі нечаканы крок стваральнікі і вакалісты каманды Цім Эрна і Антон Прахожы пайшлі, так і не здолеўшы адмовіцца ад канцэпцыі "балаганчыка", якой прытрымліваўся гурт пасля выхаду альбома "Буйство красок".

"І ўжо нават калі мы падабралі новы матэрыял і пачалі думаць, як яго ўвязаць, то зразумелі, што ўсё роўна немінуча вяртаемся да балаганчыкава-тэатральнай канцэпцыі,  — тлумачыць Цім Эрна. — Мяркуючы па ўсім, мы з Антонам так уплывалі адно на аднаго, што вось гэты балаганчык – квінтэссэнцыя нашай сумеснай творчасці. У нейкі момант мы зразумелі, што аказаліся ў такой сітуацыі, калі было бессэнсоўна спрабаваць нешта і далей рабіць разам, таму што мы ўсё роўна паўтараліся. Плюс — атмасфера ў гурце вельмі ўпала, калі з каманды сышоў наш бас-гітарыст Лёня Дзягілеў”.

Цяпер кожны са стваральнікаў RetroElektro плануе заняцца сольнай кар’ерай. Антон Прахожы схіляецца ў сваёй творчасці да авангарду. Цім Эрна абяцае, што ў параўнанні з RetroElektro яго музыка стане больш цяжкай. Паглядзець на тое, якім атрымаецца гэты праект на ўласныя вочы можна будзе ўжо 21-га верасня ў клубе "Графіці". Тым не менш, музыкі не адмаўляюць, што гурт RetroElektro яшчэ ўз’яднаецца.

Вытрымкі з інтэрв'ю з камандай слухайце тут:

120810 BackStage 1.mp3

120810 BackStage 2 .mp3

120810 BackStage 3 .mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі