Бабуля вырошчвала марыхуану пад выглядам памідораў

У бабулі канфіскавалі больш за 40 кустоў канабіса, якія яна вырошчвала ў вазонах на сваёй тэрасе. РІА "Новости" адзначае, што на "наркабаранэсу" паступіў ананімны сігнал. Прызнавацца яна не хацела, выдумляла розныя версіі ў сваё апраўданне. У прыватнасці, па яе словах, расліны марыхуаны маглі вырасці выпадкова, а насенне ў вазоны падкінулі птушкі. Затым яна паведаміла, што займалася развядзеннем памідораў.

Нарэшце бабуля распавяла праўду, прызналася, што вырошчвала марыхуану паўгода. Паліцыя ўжо высветліла, што ў яе крымінальнае мінулае, у прыватнасці яна была прызнаная вінаватай у забойстве суседкі.