Аўрыл Лавін хвалюецца за альбом, які піша з будучым мужам

Спявачка Аўрыл Лавін рыхтуе новы альбом разам з фронтмэнам Nickelback Чэдам Крэгерам. Апроч гэтага, маладыя людзі аб’явілі пра свае заручыны. Як паведамляе выданне “People”, музыкі сустракаюцца з лютага, калі пачалі разам працаваць над пятай пласцінкай Лавін. У сваім мікраблогу ў Твітары канадская спявачка напісала, што вельмі хвалюецца за будучы альбом. Бо у адрозненне ад папярэдняга “Goodbye Lullaby” ён будзе больш танцавальным і вясёлым. Разам з Лавін і Крэгерам над альбомам працуе Дэвід Ходжэрс – былы ўдзельніка Evanescence, які пасля сыходу з гурта стаў прадзюсарам. Калі з'явіцца новая праца Лавін у продажы, пакуль не вядома.

Фота: www.bid.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі