Артыст, Кушнер і Сабураў прыдумалі новы праект

Віталь Артыст, Таня Кушнер і Мацвей Сабураў стварылі сумесны праект пад назвай Slowmotion. Гурт ужо мае свой уласны сайт - slowmotionworld.com, кліп на песню “Bystander” і рыхтуе да выхаду дэбютны максі-сінгл.

Першы выступ Slowmotion адбыўся падчас прэзентацыі альбома Тані Кушнер “Mannequin”, якая мінула ў “Рэактары” у снежні 2010 года. Цяпер песні “Mannequin’а” змяніліся. Менавіта яны, а таксама новыя творы Тані ўвойдуць у максі-сінгл праекта, які, дарэчы, арыентаваны на жывыя выступы.

Па словах Віталя Артыста, музыкі спалучаюць электроніку з жывымі інструментамі, выкарыстоўваюць рознага кшталту прымочкі і шукаюць свой уласны гук, азіраючыся на Portishead, Massive Attack, Archive. А паколькі ў складзе гурта ёсць два кліпмэйкеры, праект плануе здзіўляць сваім відэашэрагам з дапамогай віджэя Аляксандра Дутлава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі