Arctic Monkeys цяпер Вконтакте!

Брытанцы Arctic Monkeys займелі афіцыйную старонку ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. На дадзены момант на старонцы апублікаваныя прывітанні ад музыкаў і некалькі відэакліпаў і песень. У сваім паведамленні фэнам Arctic Monkeys нагадваюць, што наведаюць расійскі  фэст “Суботнік”, які адбудзецца 6 ліпеня ў Маскоўскім ЦПКІА ім. Горкага. Удзельнікамі фэсту таксама стануць брытанка Джэсі Уэйр і рокеры Foals.

Arctic Monkeys з'яўляюцца не першымі заходнімі артыстамі, якія завялі сваю старонку ў папулярнай расійскай сацсетцы. Профілі Вконтакте мае Шакіра, The Prodigy, Пол ван і Сафі Эліс-Бэкстар.

Фота: alt-sector.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі