Анатоля Шумчанку падазраюць у арганізацыі несанкцыяванага мітынгу

Як паведаміў кіраўнік аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" ў інтэрв'ю БелаПАН, нагодай сталі падзеі 28 лютага. Тады прадпрымальнікі "Экспабела" сабраліся, каб скласці зварот да кіраўніцтва цэнтра пра незаконнасць навязанай прадпрымальнікам дадатковай дамовы арэнды. Згодна з ёй, кошт арэнды для прадпрымальнікаў павышаўся больш як у тры разы.

Паводзіны прадстаўнікоў адміністрацыі гандлёвага цэнтра Шумчанка назваў істэрыяй. Ён нагадаў, што раней адміністрацыя "Экспабела" пагражала актывістам прадпрымальнікаў суткамі арышту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі