Аднавіліся пастаўкі расійскай электраэнергіі ў Беларусь

Расійская кампанія "Интер РАО ЕЭС" аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь. Аб гэтым паведаміў вечарам 2 ліпеня расійскім СМІ афіцыйны прадстаўнік кампаніі Антон Назараў.

Пастаўкі электраэнергіі "Интер РАО ЕЭС" спыніла апоўначы 29 чэрвеня праз запазычанасць. Пасля пералічэння ў Маскву чарговага плацяжу яны аднавіліся 30 чэрвеня ў 23.00 па мінскім часе, аднак праз дзве гадзіны былі спыненыя па тэхнічных прычынах. Аднавіць пастаўкі загадаў асабіста прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзьведзеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі