ААН занепакоеная бяспраўем беларусаў

Справаздача падрыхтаваная да 20-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая пачне працу 18 чэрвеня. Дакумент ахоплівае перыяд з 19 снежня 2010 года па 23 сакавіка 2012-га, адзначае Радыё "Свабода".

У справаздачы гаворыца, што на "пераважна мірную дэманстрацыю" 19 снежня 2010 года ўлады адказалі масавым пераследам палітычнай апазіцыі, праваабарончых групаў і незалежных СМІ. Адным з самых яскравых прыкладаў уціску СМІ называецца справа журналісткі Ірыны Халіп. Згадваецца ў дакладзе таксама пераслед праваабаронцаў у Беларусі, у тым ліку рэпрэсіі супраць незарэгістраванага цэнтру "Вясна" і яго кіраўніка Алеся Бяляцкага.

Асобна ў дакуменце гаворыцца аб праблеме смяротнага пакарання. Даклад адзначае, што апошнія смяротныя прысуды былі выкананыя, нягледзячы на афіцыйную просьбу Камітэта ААН па правах чалавека пачакаць, пакуль ідзе разгляд скаргаў асуджаных.

Дакладчык ААН робіць шэраг рэкамэндацый ураду Беларусі. У прыватнасці, рэкамендуецца "неадкладна і без якіх-небудзь умоваў вызваліць зняволеных прадстаўнікоў апазіцыі, актывістаў і журналістаў, якія падчас падзеяў 19 снежня 2010 года і пасля не чынілі ніякіх гвалтоўных дзеянняў; правесьці бесстаронняе, вартае даверу і аб’ектыўнае расследаванне абставінаў арышту і затрымання вышэйзгаданых асобаў і прыняць неадкладныя захады для іх рэабілітацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі