500 бясплатных квіткоў на канцэрт Пугача разышліся за 7 гадзін

Усяго 7 гадзін спатрэбілася пяцістам прыхільнікам гурта J:Mорс і Уладзіміра Пугача, каб атрымаць бясплатныя квіткі на прэзентацыю новага праекта музыкі “Нафта”. І тым самым напалову запоўніць сталічны Re:Public.

“Мы думалі, што гэта расцягнецца на большую колькасць часу. Але за 7 гадзінаў 500 чалавек віртуальна прыйшлі на канцэрт, — здзіўляецца прэс-аташэ гурта J:Mорс Аляксандра Рогач. — 400 чалавек зарэгістраваліся за 4 гадзіны! То бок, хуткасць наведвання мерапрыемства з удзелам новага праекта Пугача роўная амаль 100 чалавекам у гадзіну. Вельмі прыемная статыстыка для невядомага праекта, хаця і вядомай асобы”.

Усе, хто праз нейкія прычыны не патрапіў у лік 500 шчасліўчыкаў, ад 29 сакавіка могуць набыць звычайныя квіткі на канцэрт “Нафты”. Яны прадаюцца ў клубе Re:Public і каштуюць 70 тысяч (танцпол) і 100 тысяч (месцы за столікамі). Таксама ў хуткім часе на сайце Еўрарадыё можна будзе выйграць запрашальнікі на канцэрт, адказаўшы на пытанне ў адмысловым конкурсе. Канцэрт-прэзентацыя новага праекта Уладзіміра Пугача адбудзецца 18 красавіка, у Дзень нараджэння музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі