2Morrow2Late запісалі "Рок з яйцамі" (слухаем і пампуем!)

Гурт 2Morrow2Late прэзентуе на "Еўрарадыё" новы ЕР, які атрымаў правакацыйную назву "Rock With Balls" (Рок з яйцамі).

"Шмат хто наш стыль называе гранжам, але ніякі мы не гранж, — каментуе назву, а адпаведна і стылістыку міньёну лідар ды вакаліст гурта Зміцер aka JimWin. — У новых песнях мы спрабуем дадаць новы падыход да аранжыравання, дадаць крыху блюзу, рок-н-ролу, трошкі нейкага старога року. У выніку атрымліваецца не зусім стандартная музыка, я яе называю “рок з яйцамі”, бо гэта шчыры-шчыры мужчынскі рок!"

ЕР утрымлівае чатыры песні, напісаныя яшчэ падчас звядзення папярэдняга альбома "Songs That Make You Happy".  Але цяпер музыкі па-іншаму падышлі да гучання музыкі. Па словах JimWin, трэкі з "Rock With Balls" ужо можна было пачуць на некалькіх канцэртах у клубе TNT. Там жа 22-га ды 29-га верасня адбудзецца і афіцыйная прэзентацыя ЕР, дзе можна будзе набыць альбом. Але музыкі папярэджваюць, што выдадуць яго зусім невялічкім накладам. Пакуль жа можна пазнаёміцца з сапраўдным "мужчынскім рокам" разам з намі!

Трэк-ліст:
1. I Just Want To Play Rock&rRoll
2. Slow Down, Speed Up
3. Better
4. Bridge The Gap

Запіс адбываўся ў чэрвені-ліпені 2012г. Бубны ды гітара запісваліся разам на Studio 33. Рабілася гэта, каб захаваць жывое гучанне і выкананне. Вакал і бас запісаныя на хатняй студыі вакаліста. Звядзеннем займаўся сам JimWin, бо даўно жадаў паспрабаваць сябе ў ролі гукарэжысёра.

Фота — 2morrow2late.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі