Вы тут

"Рэквіем" — у Беларусі запусціўся праект пра памерлых ад COVID-19

Праект "Рэквіем" распавядае пра тых, хто памёр ад каранавіруса ў Беларусі

У Беларусі запусціўся праект пра памерлых ад COVID-19. "Рэквіем" распавядае пра тых, хто памёр ад каранавіруса ў Беларусі. Стваральнікі плануюць пра кожную ахвяру эпідэміі распавядаць невялікую біяграфію ці ўспаміны. Праект арганізаваны актывістамі Моладзевага блока.

"У Беларусі ідзе вайна. Без залпаў артылерыі, бамбаванняў і аўтаматных стрэлаў", — заяўляюць аўтары праекту.

Ужо цяпер у праекце паказана 50 чалавек, пра якіх можна ўбачыць кароткую інфармацыю: узрост, біяграфічныя дадзеныя або ўспаміны пра яго.

Паводле задумы стваральнікаў праекта — сайт павінен быць напамінам пра тое, навошта патрэбныя меры прафілактыкі каранавіруса, і чаму трэба клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра іншых. І аддаць абавязак памяці загінулым ад COVID-19.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.