Рэктарам ЕГУ стаў былы балгарскі міністр

Рэктарам ЕГУ стаў былы балгарскі міністр

Рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта стаў прафесар Сяргей Ігнатаў, былы міністр адукацыі Балгарыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ЕГУ. Агульны сход сузаснавальнікаў вышэйшай навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Вільні, у гэтай справе прыняў адзінагалоснае рашэнне. Ігнатаў заступіць на пасаду з 1 сакавіка.

Вядома, што Сяргей Ігнатаў — вядомы егіптолаг, аўтар некалькіх навукова-папулярных кніг пра старажытны Егіпет і больш за 40 акадэмічных публікацый. Яго апошняе месца працы — Балгарскі інстытут егіпталогіі. Апроч балгарскай мовы, прафесар валодае рускай, англійскай і французскай.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус назваў Ігнатава “прафесіяналам міжнароднага ўзроўню”. Паводле яго слоў, “Літва ўсцешаная” прызначэннем. Лінкявічус таксама адзначыў, што гэта “будзе спрыяць новаму стратэгічнаму развіццю і ўмацаванню акадэмічнага і навуковага ўніверсітэта, які з’яўляецца вельмі істотным праектам для Беларусі і рэгіёну”.

Былы рэктар ЕГУ Дэвід Полік займаў гэтую пасаду з красавіка 2015 да канца чэрвеня 2016 года. Пасля выканаўцам абавязкаў рэктара быў датчанін Ёрген Ёргенсен.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі