Рэктар ЕГУ адказаў на пагрозу прызнаць універсітэт "экстрэмісцкім"

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт / facebook.com/EHUOfficial

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт супрацоўнічае з няўрадавымі арганізацыямі, але не становіцца залежным ад палітычных аб'яднанняў. Так рэктар установы Кшыштаф Рыбіньскі адказаў на пагрозу, што ЕГУ прызнаюць "экстрэмісцкай арганізацыяй".

ЕГУ, па словах рэктара, цалкам фінансава стабільная ўстановы, якая нядаўна атрымала дадатковую падтрымку ад Еўрасаюза на суму больш за 4 мільёны еўра. Спонсары гарантуюць, што і надалей ўніверсітэт працягне функцыянаваць без перапынкаў.

"‎Кіраўніцтва ўніверсітэта ўзаемадзейнічае і супрацоўнічае з рознымі няўрадавымі арганізацыямі, уключаючы прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай, але гэта ніякім чынам не азначае, што ўніверсітэт як-небудзь юрыдычна ці фінансава становіцца залежным ад палітычных аб'яднанняў", — перадае словы Рыбіньскага "Новы час".

Рэктар назваў недакладнай інфармацыяй любыя сцвярджэнні пра палітызацыю дзейнасці ЕГУ ці абвінавачванні ў тым, што адміністрацыя ўгаворвае студэнтаў удзельнічаць у палітычных дзеяннях.

Як распавядала Еўрарадыё, прапагандыст Ігар Тур 8 студзеня ў сваёй праграме на тэлеканале АНТ заявіў, што ў Беларусі ЕГУ могуць неўзабаве прызнаць "экстрэмісцкай арганізацыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі